19 жніўня 1991 камуністы пачалі путч у спробе спыніць развал СССР. Пратэсты супраць гэтых дзеянняў адбываліся па ўсёй краіне, у тым ліку ў Беларусі. Праз некалькі дзён путч праваліўся, а ў нашай краіне быў падрыхтаваны закон аб наданні дэкларацыі аб незалежнасці канстытуцыйнага статусу.
Сімвалам тых падзей стала “Лебядзінае возера” — падчас пачатку путчу яго ўключылі па дзяржТБ.