
У суботу, 5 верасня, з 14:00 і да самай ночы Dapamoga святкуе свой шосты Дзень нараджэння ў Беларускім Замку!
За шэсць гадоў каманда літаральна з некалькіх чалавек ператварылася ў вялікую супольнасць, якая сёння жыве ў розных гарадах і краінах. А Беларускі Замак, які адчыніў свае дзверы пяць гадоў таму, стаў сапраўдным сямейным агменем для беларусаў у эміграцыі — месцам дапамогі, сустрэч, падтрымкі і новых пачаткаў !
5 верасня мы традыцыйна збяромся разам, каб абняць адзін аднаго, сказаць дзякуй і проста пабыць побач.
У праграме — канцэртныя выступы і танцы, конкурсы і майстар-класы, тэматычны квіз, святочны маркет, сустрэчы са старымі і новымі сябрамі. А яшчэ разам задзьмем свечкі на вялікім торце і абавязкова пачастуемся кавалачкам!
Падрабязную праграму і імёны нашых гасцей будзем паступова раскрываць — сачыце за навінамі!
Хочаце паўдзельнічаць у святочным маркеце?
Калі вы хочаце прадставіць сваю ежу, сувеніры ці іншыя вырабы, звяртайцеся да Аксаны @vavero4kin
А найлепшы падарунак Dapamoga на 6-годдзе — данат!
Мы працягваем наш святочны збор «6 гадоў — 6000 еўра». Сабраныя сродкі пойдуць на камунальныя і гаспадарчыя выдаткі Беларускага Замка і дапамогу ў яго ўтрыманні.
Нам — 6 гадоў. І мы хочам адзначыць іх разам з вамі!
Субота 5 верасня
14:00 — да самай ночы
Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10