
Ініцыятыва Maldzis набыла гравюру з выявай Берасьця да будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці: https://smarturl.click/MLgbV
На гравюры можна пабачыць, як выглядала старая частка горада да рашэньня ўладаў Расейскай імпэрыі аб яе зьнішчэньні дзеля будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці.
На гравюры можна пабачыць, як выглядала старая частка горада да рашэньня ўладаў Расейскай імпэрыі аб яе зьнішчэньні дзеля будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці.
«Гэтая гравюра — рэдкае вакно ў гісторыю Берасьця XVII стагодзьдзя. Горад, які больш не існуе, паказаны такім, якім яго запомнілі ўдзельнікі гістарычных падзей, — з умацаваньнямі, забудовай і храмамі, што зьніклі назаўжды. Такія візуальныя сьведчаньні дазваляюць беларусам па-новаму ўявіць гісторыю беларускіх зямель да ўваходжаньня ў склад Расейскай імпэрыі»