Добрыя навіны ад Народнай амбасады Беларусі ў Балгарыі
“У нас вызначылiся некаторыя пазітыўныя зрухі адносна магчымасці атрымання часовага дакумента, які сведчыць асобу, пры аб’ектыўнай немагчымасці замяніць пашпарт.
Згодна з лістом кіраўніка Дырэкцыі «Міграцыя», асобы, якія маюць дазвол на пастаяннае або на доўгатэрміновае пражыванне (паводле Дырэктывы Савета ЕС 2003/109/EC), змогуць пры жаданнi атрымаць часовы дакумент замежнiка.
У сувязі з адсутнасцю паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка ў Рэспубліцы Балгарыя, гэты дакумент, на жаль, будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал, але, магчыма, стане важным крокам наперад i дапаможа часова вырашыць праблемы (прынамсi, для дзяцей), а над пошукам больш зручнага рашэння адмысловая група пры МУС Балгарыi працягне працаваць i надалей.
У перспектыве, канешне, вырашэнне пытання беларусаў з часовым дазволам на пражыванне, i, згодна з нашымi крынiцамi, падчас будучай сесii Народнага сходу Балгарыi плануецца з’яўленне заканапраекта, якi будзе скiраваны на далейшае паляпшэнне умоў для легалiзацыi беларусаў у Балгарыi”.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас