Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з засна…

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: 70 гадоў Міколу Статкевічу

12 жніўня 1956 году нарадзіўся Мікола Статкевіч, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, палітычны вязень, які правёў у зьняволеньні больш за 12 гадоў толькі паводле крымінальных прысудаў:

1️⃣ 29.07.2005 — 22.05.2007 («хімія»),
2️⃣ 19.12.2010 — 22.08.2015,
3️⃣ 31.05.2020 — 19.02.2026.

11 верасьня 2025 году ўлады Беларусі вызвалілі і выправадзілі з краіны 52 зьняволеных. Мікола Статкевіч стаў адзіным з гэтай групы, хто адмовіўся выехаць зь Беларусі.

Яго зноў вярнулі за краты, там зь ім здарыўся інсульт, і толькі пасьля гэтага Статкевіча адпусьцілі дадому.

Радыё Свабода назвала Міколу Статкевіча Чалавекам 2025 году.

Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды