Мікалаю Статкевічу — 70!Сёння свой 70-гадовы юбілей адзначае Мікалай Статкевіч — лідар «Народнай Гр…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Мікалаю Статкевічу — 70!

Сёння свой 70-гадовы юбілей адзначае Мікалай Статкевіч — лідар «Народнай Грамады» і чалавек, чыё імя для многіх беларусаў стала сімвалам нязломнасці.

Ёсць людзі, якіх можна пазбавіць свабоды, ізаляваць, гадамі трымаць за кратамі, але немагчыма прымусіць адмовіцца ад сябе і сваіх перакананняў. Менавіта такім мы ведаем Мікалая Статкевіча — моцным, паслядоўным і неверагодна ўпартым у сваёй любові да Беларусі.

У гэты юбілей хочацца пазычыць яму самага простага і адначасова самага важнага: свабоды, здароўя, сіл, часу з блізкімі і яшчэ шмат гадоў жыцця, якія будуць належаць толькі яму самому.

І, канешне, Мікалаю вельмі пашанцавала мець побач такую верную і адданую жонку Марыну. Яе любоў, вытрымка і вернасць усе гэтыя гады — асобная гісторыя пра тое, што значыць сапраўды быць побач з чалавекам.

З Марынай мы ўжо знаёмыя, а таму сёння маем яшчэ адно вельмі асабістае пажаданне: чакаем таго дня, калі зможам нарэшце асабіста пазнаёміцца і з Мікалаем.

З юбілеем, Мікалай!
Да сустрэчы!
Жыве Беларусь!