Сілавікі зноў мелі пытаньні да Ніны БагінскайАдну з найбольш вядомых удзельніц беларускага пратэстав…

Вольны Захад інфа

Сілавікі зноў мелі пытаньні да Ніны Багінскай

Адну з найбольш вядомых удзельніц беларускага пратэставага руху Ніну Багінскую чарговы раз затрымалі, гэтым разам проста ў горадзе. Без усялякіх тлумачэньняў сілавікі правялі дагляд асабістых рэчаў жанчыны і забралі ў яе кнігу.

Пра гэта тэлеканалу «Белсат» расказалі відавочцы. Невядома, якая менавіта кніжка была ў сумцы Багінскай.

Гэтым разам пэнсіянэрку з сабою не забралі, але кніжку міліцыянты вярнуць ёй адмовіліся.