Dapamoga шчыра дзякуе ўсім, хто пералічыў нам 1,2 % свайго падаходнага падатку!Дзякуючы вашаму даве…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Dapamoga шчыра дзякуе ўсім, хто пералічыў нам 1,2 % свайго падаходнага падатку!

Дзякуючы вашаму даверу і падтрымцы мы можам працягваць дапамагаць беларусам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, рэалізоўваць гуманітарныя, адукацыйныя і культурныя ініцыятывы, а таксама развіваць Беларускі Замак як месца сустрэч і салідарнасці.

Кожны пералічаны працэнт — гэта не проста падтрымка арганізацыі. Гэта ваш уклад у людзей, у супольнасць і ў будучыню свабоднай Беларусі.

Дзякуй кожнаму, хто выбраў Dapamoga! Ваша дапамога натхняе нас працаваць яшчэ больш і ведаць, што мы не адны.

Разам мы можам больш!