Каманда беларусак Swim Sisters пераплыла Ла-Манш за 13 гадзін 50 хвілін, пераадолеўшы 52 км

Вольны Захад інфа

Каманда беларусак пераплыла Ла-Манш. Каб пераадолець дыстанцыю ў 52 км, Swim Sisters хапіла 13 гадзінаў 50 хвілінаў.

Яны сталі першымі беларускамі, якія здзейснілі гэты сімвалічны заплыў. Swim Sisters справіліся з халоднай вадой і няпростымі ўмовамі адкрытага мора. А таксама з плынямі, праз якія дыстанцыя павялічылася з 34 км — мінімальнай шырыні Ла-Манша — аж да 52 км.