Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Гэтым разам мы хочам нагадаць пра тое, што на сённяшні дзень у т…

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Гэтым разам мы хочам нагадаць пра тое, што на сённяшні дзень у турмах Беларусі знаходзіцца больш за 150 жанчын, якія афіцыйна прызнаныя палітвязынкамі (насамрэч іх можа быць у некалькі разоў болей!).
Некаторыя з іх хутка выйдуць на волю, а некаторым шчэ доўга  прыйдзецца чакаць вызвалення.
Самае жудаснае – гэта тое, што беларускія жанчыны і сёння спазнаюць крымінальны ды адміністрацыйны пераслед. Пераслед за тое, што ў 2020 годзе яны станоўча выказаліся супраць дзяржаўнага гвалту і жудаснай уседазволенасці гэтак званых сілавікоў.

Рэжым Лукашэнкі працягвае сістэматычна знішчаць беларусаў. Таму мы хочам чарговым разам звярнуць увагу на рэпрэсіі ўнутры Беларусі ды таксама прыцягнуць увагу да зняволеных жанчын.

Салідарнасць – нашая самая моцная зброя! “

Жыве Беларусь!

#МыРазам