130 гадоў з дня нараджэньня Пётры Татарыновіча, першага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: 130 гадоў з дня нараджэньня Пётры Татарыновіча, першага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

14 чэрвеня 1896 году на Случчыне нарадзіўся Пётра (Пётр) Татарыновіч, выбітны беларускі каталіцкі сьвятар, тэоляг, пісьменьнік і перакладнік, адзін з найбольш значных дзеячоў беларускай хрысьціянскай дыяспары. Ён увайшоў у гісторыю як першы кіраўнік Беларускай службы Ватыканскага радыё і пашыральнік беларускае мовы.

Быў пасьвячоны ў сьвятары ў 1921 годзе. Актыўна займаўся беларусізацыяй царкоўнага жыцьця і асьветніцкай працай. Ратуючыся ад савецкіх рэпрэсіяў, у 1940 годзе пераехаў у Варшаву, а пазьней (празь Вільню і Нямеччыну) у 1945 годзе асеў у Рыме. У 1950 годзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё, сам вёў перадачы. З 1950 па 1975 гады выдаваў у Рыме беларускі каталіцкі часопіс Źnič. Пераклаў і выдаў беларускаю лацінкаю раман Quo Vadis Г. Сянкевіча. Пахаваны на Cimitero Flaminio ў Рыме.

Пра іншыя падзеі ў гісторыі пад спасылкай.