BelPol: З 2020 года ў Беларусі рэпрэсавалі паўмільёна чалавек, статыстыка няпоўная

Вольны Захад інфа

BelPol: З 2020 года ў Беларусі рэпрэсавалі паўмільёна чалавек

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсій у Беларусі»

У 2024 годзе ўлады «пачалі хаваць зьвесткі аб судовых пасяджэньнях і прысудах», таму прыведзеная статыстыка няпоўная.

Пад вызначэньне «экстрэмізм» стала падпадаць «любая апазыцыйная дзейнасьць і „іншадумства“, а за любую сувязь з „экстрэмізмам“ ідзе крымінальнае пакараньне».

Названая лічба ў 500 тысяч рэпрэсаваных «можа вырасьці ў разы», калі да іх дадаць блізкіх сваякоў.