Алесь Бяляцкі: У Беларусі няма адлігі, працягваюцца рэпрэсіі і дыктатура

Вольны Захад інфа

Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі расказаў, ці пачалася ў Беларусі “адліга”. Гэтае пытанне яму задаў журналіст польскага выдання Interia Тамаш Вальчак.

“Не, я не бачу абсалютна ніякіх прыкметаў змены палітыкі ў дачыненні да беларускага грамадства. Сітуацыя ў краіне не змянілася. Цяпер у Беларусі практычна поўная дыктатура. Няма месца для будзь-якіх сацыяльных, палітычных, актывісцкіх, моладзевых ці жаночых ініцыятыў. Рэпрэсіі працягваюцца.

Практычна кожны дзень мы бачым дзеянні, накіраваныя супраць грамадзянскай супольнасці і актывістаў, якіх цяпер пераследуюць у тым ліку і за дзейнасць шматгадовай даўніны. Рэжым імкнуўся да стану поўнага ўнутранага кантролю, і цяперашняя сітуацыя цалкам яго задавальняе”,
— цытуе Бяляцкага @viasna96.