У Вільні прайшоў традыцыйны мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і Беларуссю

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ў Вільні прайшоў традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і Беларуссю

Асабліва кранальна было бачыць падтрымку замежных гасцей, якія падыходзілі да нас падчас акцыі:

Да мітынгу далучылася дзяўчына з Іспаніі. Пачуўшы слова «gracias», яна адразу пачала размаўляць пра Беларусь і падтрымала нашу барацьбу за свабоду. Як аказалася, тэма Беларусі для яе вельмі блізкая.

Таксама да нас падышоў падарожнік з Чэхіі. Ён сказаў, што ў Еўропе ўжо адчуваецца жар вайны і канфлікту, і што мала хто сёння задумваецца пра будучыню так сур’ёзна. Ён выказаў словы падтрымкі беларусам і нашай барацьбе за свабоду.

А яшчэ да акцыі далучылася пажылая пара замежнікаў, імаверна з ЗША. Яны доўга размаўлялі з намі па-англійску, набылі беларускую цішотку, а мужчына сказаў вельмі важныя словы:

«Я буду сам сімвалам барацьбы за незалежнасць. Буду насіць гэтую цішотку».

Дзякуй кожнаму, хто сёння быў разам з намі! Салідарнасць не ведае межаў!