Беларускі індзі-музыка Prastora выпусціў гуманістычны альбом-споведзь «Жывое»

Вольны Захад інфа

Музычная паўза. Беларускі індзі-музыка Prastora выпусціў новы альбом-споведзь “Жывое”.

Сам выканаўца называе “Жывое” — глыбока гуманістычным альбомам. Па яго словах, не проста так цэнтральнае месца ў рэлізе займае трэк “Чалавек”:

Песня будзе тэрапеўтычнай тым, хто стаміўся ад бязлітаснай і безвыніковай гонкі навыперадкі са сваім эга і гатовы “пабачыць у сабе чалавека”.


Улад Рубанаў
(сапраўднае імя артыста) не толькі музыка, але і журналіст, дызайнер, калажыст і рэжысёр. Працаваў з выданнямі “Новы Час”, KYKY, @euroradio