Стратэгічная ініцыятыва ў вайне паступова пераходзіць на бок Украіны, лічыць аналітык і эксперт па п…

Вольны Захад інфа

Стратэгічная ініцыятыва ў вайне паступова пераходзіць на бок Украіны, лічыць аналітык і эксперт па пытаннях абароны з Гаагскага Цэнтра стратэгічных даследаванняў (HCSS) Патрык Болдэр.

“Цяпер, я думаю, мы дасягнулі кропкі, калі сітуацыя сапраўды мяняецца ў горшы для Расіі бок і на карысць Украіны”.


Ён падкрэсліў: калі Зяленскі і ўкраінскі ўрад будуць дзейнічаць разумна, Маскве будзе вельмі цяжка працягваць вайну пасля канца гэтага года.

Аналітык называе гэты момант паваротным або ўжо вельмі блізкім да яго.

На яго погляд, гэта добрая навіна не толькі для Украіны, але і для Еўропы.