На V дыяспаральнай канферэнцыі было прэзентавана даследаванне «Падлік беларусаў і беларусак свету»
Аб першых выніках распавялі Анастасія Свіркова, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі і Вадзім Мажэйка, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі.
“Першы выклік – гэта рознасці падыходаў, каго лічыць беларусамі. Ці то беларусаў, якія маюць грамадзянства, ці то беларусаў, якія нарадзіліся ў Беларусі, ці то беларусаў, якія адчуваюць сябе беларусамі, ці то беларусаў, якія ўцекачы. Для прыкладу: у даследаванні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» на рубяжы ХХ—ХХІ стагоддзяў гаварылася, што за межамі Беларусі пражывае каля 3,5 мільёна беларусаў. Але гэта ўжо зусім іншы тып падліку: не толькі паводле актуальных міграцыйных дакументаў, а паводле шырэйшага разумення беларускай прысутнасці ў свеце — паходжання, ідэнтычнасці, гістарычных супольнасцяў.
Потым сустрэлі складанасці, па якім параметрам лічыць міграцыю: першыя дазволы ці наяўныя віды на жыхарства, ці перасячэнне мяжы. Потым мы аналізавалі розныя крыніцы. Напрыклад на старонцы ААН лічба каля 790 тысяч, але яны выкарыстоўваюць ненадзейную крыніцу Белстат” – паведаміла Анастасія Свіркова.
Падчас прэзентацыі гучала лічба 981 679 – менавіта столькі першых дазволаў на жыхарства беларусы атрымалі ў краінах Еўрасаюзу за 2020—2024 гады. Але гэта не значыць, што амаль мільён беларусаў і беларусак пераехалі ў ЕС назаўсёды. Частка людзей магла атрымаць дакументы, але не застацца ў краіне. Частка — пераязджала некалькі разоў, змяняла статус, чакала легалізацыі.
Менавіта таму даследчыкі падкрэсліваюць: адной «правільнай» лічбы няма. 981 679 першых дазволаў у ЕС паказваюць маштаб руху пасля 2020 года. 386 834 актуальныя дазволы ў ЕС паказваюць больш набліжаную да сённяшняй юрыдычнай прысутнасці грамадзян Беларусі ў Еўрасаюзе карціну.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас