Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі — свята, якое аб’ядноўвае людзей па ўсім свеце вако…

Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі — свята, якое аб’ядноўвае людзей па ўсім свеце вакол клопату пра навакольнае асяроддзе. Гэты дзень нагадвае нам, што рэсурсы планеты не бясконцыя, а нашыя штодзённыя рашэнні непасрэдна ўплываюць на будучыню. Нават калі здаецца, што ад пакупкі пластыкавых пакетаў нічога не зменіцца, трэба памятаць: вялікія змены пачынаюцца з маленькіх крокаў.

Склалі для вас просты чэк-ліст, каб праверыць, наколькі экалагічна вы жывяце:
пра навакольнае асяроддзе.

Памятайце: вам не трэба ратаваць увесь свет або браць на сябе ўсю адказнасць за стан планеты. Але калі ў вас ёсць сілы зрабіць хаця б адно маленькае карыснае дзеянне — гэта ўжо дапамагае планеце.

Святлана Ціханоўская:
«Клопат пра будучыню Беларусі пачынаецца з простых рэчаў. Калі мы падымаем нават маленькі фанцік з зямлі — мы ўжо робім унёсак у захаванне нашай планеты. Важна таксама падтрымліваць ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам і развіваюць экалагічную свядомасць у нашым грамадстве: такія як Экадом — нашая старэйшая прыродаахоўная арганізацыя, Зялёны Партал — вялікае аб’яднанне беларускіх экалагічных арганізацыяў і экаактывістаў, і іншыя».


Захоўваем Зямлю разам