У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі адкрылася першая пэрсанальная мастацкая выстава вядомага рок-музыкі Лявона Вольскага. «Лес чуе, а поле бачыць» — сэрыя з дванаццаці карцін, і кожная прысьвечаная пэўнай беларускай прыказцы ці прымаўцы.
Хоць асноўным заняткам Лявона Вольскага зрабілася музыка, першая ягоная спэцыялізацыя падчас вучобы ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава — станковы жывапіс.