СЁННЯ! Сетка беларускіх кінематаграфістаў BFN запрашае на анлайн-дыскусія па выніках BFN AI Lab: што…

СЁННЯ! Сетка беларускіх кінематаграфістаў BFN запрашае на анлайн-дыскусія па выніках BFN AI Lab: што атрымалася, а што не?

◉ Калі: 13 красавіка, 20:00 (CET).

◉ Для каго: #рэжысёры/-кі, #сцэнарысты/-кі, #прадзюсары/-кі, #кінадзеячы/-кі і ўсе, хто працуе з #ШІ у творчасці.

У эфіры пагаворым не толькі пра вынікі, але і пра рэальны досвед: дзе ШІ аказаўся карысным інструментам, а дзе — абмежаваннем. Разбяром памылкі, чаканні і высновы, якія важныя для ўсіх, хто працуе з кіно і новымі тэхналогіямі. Гэта не прэзентацыя поспехаў, а разбор — без хайпа і з жаданнем зразумець, ці ёсць у ШІ месца ў аўтарскім кіно?


Удзельнікі/-цы:
• Рына Зялёная — рэжысёрка
• Арсень Багуноў — рэжысёр, AI-крэатар
• Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца BFN:Live.

Далучыцца да эфіру на Youtube.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!