Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. А яшчэ адсвяткавалі Дзень Волі. Беларусь жыве, пакуль мы памятаем, што беларусы – вольныя людзі.
Нават за кратамі палітвязьні застаюцца вольнымі. А вось дзеячы рэжыму, як бы ні спрабавалі, – свабоднымі ня будуць. Яны сказаныя на жыццё за “кратамі” хлусні, няздольнасьці стварыць нешта новае і абсалютнай залежнасці ад “старэйшага брата”.
Мы кажам: “беларус беларусу беларус”. А яны называюць усіх навокал “экстрэмістамі” ды “тэрарыстамі”.
Яны самі стварылі для сябе такое жыццё.
А мы імкнемся да таго, каб вольнасць была не толькі ўнутры чалавека, але і звонку – ва ўсёй краіне.
Жыве Беларусь!#МыРазам