Беларусы Шчэціна
сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю.
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. І ўсё было б добра, калі б “улады” прытрымліваліся Канстытуцыі, а не дзейнічалі пад лозунгам “Заўсёды не да законаў”. Вынік гэтага – тысячы людзей, асуджаных за актывізм, палітычную дзейнасць ці за прыналежнасць да розных арганізацый – ад “Аховы птушак бацькаўшчыны” да беларускіх выдаўніцтваў. Усе яны раптам зрабіліся “экстрэмістамі” таму што жадаюць, каб дзед сышоў. Бо пакуль ён кіруе Беларуссю, як калгасам у савецкія часы (так сама дрэнна), – Канстытуцыю Беларусі выконваць ня будуць. Толькі перапісваць і рабіць выгляд, што “ўсё па законе”.
Беларусы абавязкова перамогуць – і дзеда з сінімі пальцамі, і яго “сілавікоў”
Жыве Беларусь!
#МыРазам