Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палівязьняў.8 сакавіка віншу…

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палівязьняў.

8 сакавіка віншуем са святам роўнасьці і салідарнасьці ўсіх жанчын! І тых, хто з’ехаў з Беларусі, і тых, хто застаўся. І тых, хто цяпер за кратамі, і тых, хто на свабодзе.

Загляне сонца і ў наша аконца, і вусаты самазванец сыдзе, разам са сваімі “чароўнымі” прыдумкамі – пра “год жанчын” і пра найлепшы спосаб быць прыгожай – прыбіраць снег.

А беларускія жанчыны будуць і далей будаваць сваё жыццё, дэмакратыю і салідарнасць.
Жыве Беларусь!

#МыРазам