Успамінаем стралецкія словы (ня толькі ў сувязі зь біятлёнам). Акрамя сынонімаў пацэліць і трапіць, маем улюбленае клясыкамі, але незаслужана забытае слова лýчыць: лýчыў у самы цэнтар мішэні. Антонімы — схібіць, спудлавáць. Узбагачайма свой лексычны запас.