Запрашаем да супольнай працы і падрыхтоўкі петыцый!Учора ў Сейме Літвы па Міжнароднага парламенцкаг…

Запрашаем да супольнай працы і падрыхтоўкі петыцый!

Учора ў Сейме Літвы па Міжнароднага парламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь» адбылася важная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Dapamoga і іншых дэмакратычных актывістаў.

Абмяркоўваліся канкрэтныя крокі для вырашэння сістэмных праблемаў беларускіх уцекачоў і былых палітвязняў у Літве.

Мы заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да падрыхтоўкі адпаведных петыцый і прававых ініцыятыў разам з Dapamoga і прадстаўнікамі Альянсу.

Ключавыя пытанні:

Сацыяльнае страхаванне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну.
Неабходна прадугледзець механізм прыпынення абавязковых плацяжоў на перыяд удзелу ў абароне рэгіёну і гарантаваць залік страхавога стажу.

Чатырохгадовы цэнз без выезду.
Калі чалавек з лютага 2022 года не наведваў Беларусь, ён ужо даказаў сваю лаяльнасць Літве. У выпадку страты дазволу на працу — павінна быць магчымасць атрымаць нацыянальную візу D унутры краіны без выезду.

Гуманітарная абарона.
Калі вяртанне аб’ектыўна небяспечнае, але палітычнага прытулку не нададзена — дзяржава павінна аўтаматычна прадастаўляць гуманітарны від на жыхарства або візу.

Адмова ад прынцыпу калектыўнай адказнасці.
Нельга лічыць чалавека пагрозай нацыянальнай бяспецы толькі з-за працы на дзяржаўным прадпрыемстве шмат гадоў таму.

Вадзіцельскія пасведчанні.
Просім прызнаваць пасведчанні былых палітвязняў (каля 900 чалавек) дзейнымі і дазволіць абмен або падаўжэнне тэрміну да двух гадоў у спрошчаным парадку. Канфіскаваныя або страчаныя з-за рэпрэсій пасведчанні павінны аднаўляцца без штрафаў і санкцый.

Працоўная інтэграцыя лекараў.
Распаўсюдзіць станоўчы досвед легалізацыі працы ўкраінскіх медыкаў і на беларускіх палітычных уцекачоў.

Пенсійныя правы.
Распрацаваць механізм базавай сацыяльнай абароны для тых, хто пазбаўлены доступу да заробленых пенсій з-за палітычнага пераследу.

Права на працу і банкаўскія рахункі.
Дазволіць працаваць і адкрываць рахункі адразу пасля падачы заявы на прытулак.

Абарона дзяцей і пытанне грамадзянства.
Узмацніць праграмы вывучэння літоўскай мовы для дзяцей у першыя шэсць месяцаў. Дзеці, народжаныя ў Літве, не павінны аўтаматычна лічыцца грамадзянамі Беларусі — ім мусіць прадастаўляцца статус асобы без грамадзянства.

Калі вы гатовыя далучыцца да працы, падрыхтоўкі дакументаў і развіцця гэтых ініцыятыў — звяртайцеся непасрэдна да кіраўніцы Dapamoga Наталлі Калегавай @nk_dapamoga

Разам мы можам дамагчыся справядлівых і сістэмных рашэнняў!

Жыве Беларусь

Dapamoga

Сёння ў Сейме Літвы адбылася важная сустрэча па ініцыятыве дэпутата Русланаса Барановаса і Міжнароднага парламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь».

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Dapamoga, а таксама іншыя пра-дэмакратычныя актывісты…