Беларускія флэшбэкі: што такое ПТСР і як з ім справіцца?
Беларусам, якія бачылі вайну, у грукаце трамвая могуць чуцца выбухі. Беларусы, якія перажылі рэпрэсіі, могуць заміраць, калі маршрутка пад’язджае да прыпынку — яна выклікае асацыяцыі з бусікамі сілавікоў. Усё гэта — праявы посттраўматычнага стрэсавага разладу (ПТСР).