“Ты пакліч мяне. Пазаві”. Naviband выпусцілі песню да Дня ўсіх закаханых — на верш Яўгеніі Янішчыц
Дарэчы, 14 лютага — асаблівая дата для ўдзельнікаў гурта Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненкі. У гэты дзень у 2013 годзе яны пазнаёміліся. Тады ж вырашылі нешта паспрабаваць рабіць разам. І неўзабаве запісалі свой першы хіт — “Абдымі мяне”.