*Сумленныя людзі не займаюцца прадказаннямі. Але калі б нас спыталі, чаго чакаць у 2026 годзе, мы б …

*Сумленныя людзі не займаюцца прадказаннямі. Але калі б нас спыталі, чаго чакаць у 2026 годзе, мы б адказалі вось так.

Слухайце новы выпуск аўдыёпадкаста «Меркаванне *Сумленных людзей» на YouTube, Spotify, Apple Podcast, Castbox і SoundCloud.

У выпуску абмяркоўваем падзеі мінулага года і першага месяца 2026-га ды шукаем адказы на складаныя пытанні:
— Што выкраданне Мадура можа змяніць у сістэме Лукашэнкі?
— Ці здольны беларускі рэжым перайграць Еўрасаюз?
— Што на самай справе адбываецца вакол «вялікай угоды» паміж Лукашэнкам і Трампам?
— І галоўнае, ці ёсць шанец, што вайна ва Украіне скончыцца ўжо ў 2026 годзе?

Нам таксама вельмі хацелася б пачуць ваша меркаванне па гэтых тэмах, таму выказвайце яго пад матэрыяламі, калі гэта для вас бяспечна, і прапаноўвайце тэмы для наступных выпускаў у каментарах.