Кoнкурс Dramatyzacyja абвяшчае Оpen Сall для беларускіх і польскіх рэжысёраў і рэжысёрак для ўдзелу ў перфарматыўных чытках пяці п’ес, уключаных у шорт-ліст конкурсу-фестывалю беларускай драматургіі.
◉ Фармат: перфарматыўныя чыткі 5 п’ес. ◉ Дзе: Варшава, Польшча. ◉ Фестываль: канец сакавіка – пачатак красавіка (дакладна будзе абвешчана пазней).
Ганарар 1000 EUR на каманду. + Фестываль забяспечвае пляцоўку ў дзень правядзення чыткі або напярэдадні для генеральнай рэпетыцыі.