Што чакае Беларусь у 2026-м: ад выкрадання дыктатараў да «вялікай угоды» Трампа
Новы год пачаўся без перадышкі. Пакуль свет даядаў салаты, у Венесуэле адбыўся сапраўдны экшэн з выкраданнем дыктатара. І пакуль нехта даставаў папкорн, у Мінску сур’ёзна напружыліся. Чаму «прывітанне» з Лацінскай Амерыкі стала трывожным сігналам для беларускай сістэмы і каго зараз КДБ пачне вылічваць як патэнцыйных здраднікаў?
У новым матэрыяле *Сумленных людзей на Substack мы разбіраем ключавыя трэнды, якія вызначаць наш лёс у 2026 годзе:
Еўрапейскі рэкет. Як Лукашэнка ператварыў фуры з кіроўцамі ў закладнікаў і чаму літоўскія палітыкі аказаліся да гэтага не гатовыя?
Big Deal Дональда Трампа. Ці ведаюць у Вашынгтоне, што пакуль ідзе гандаль палітвязнямі, іх колькасць у Беларусі толькі расце? І навошта Лукашэнку запрасілі ў новую «Раду міру»?
Вайна ва Украіне. Ці ёсць шанец на мір у 2026-м? Разбіраем планы Крамля і адкрытыя прызнанні кума Пуціна.
Гэта не проста прагнозы – гэта спроба зафіксаваць момант, каб зразумець, куды мы рухаемся.
Чытайце поўны матэрыял па спасылцы: https://honestby.substack.com/p/2025-2026.
Хочаце пачуць наша меркаванне на іншыя тэмы? Прапануйце свае тэмы ў каментарах пад матэрыяламі (вядома, калі гэта для вас бяспечна).
Без перадышкі пасля 2025-га: што чакае Беларусь у 2026 годзе
Судакрананне 2025 і 2026 гадоў атрымалася настолькі бясшоўным, што навагоднія святы нават не далі перадышкі ад напружання, якое ўсталявалася ў свеце напрыканцы 2025-га.