Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю салідарнасці  з палітвязьнямі і падтрыма…

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю салідарнасці  з палітвязьнямі і падтрымалі затрыманых па “справе радыёаматараў”.

Рэжым вырашыў пасадзіць ўсіх, хто мог падслухаць размовы вайсковых і СБ. А чаму мог падслухаць?
Не, не таму што яны “шпіёны, якія працуюць на грошы Захада”.
А таму, што хтосьці з кіраўніцтва не задбаў пра бяспеку раўмоў у эфіры. Аніякіх зашыфраваных каналаў, спецыяльнай тэхнікі – нічога.
Танныя кітайскія рацыі, бо на большае грошаў няма (мо ня далі, а мо далі, але ўсё раскрадзена). І цяпер радыяаматары вінаватыя, бо іхняе хоббі стварыла “пагрозу для бяспекі” рэжыму.

Можа, праз некалькі гадоў і гэтых палітвязьняў выпусцяць па “памілаванні”, але пакуль рэжым кіруе Беларуссю – рэпрэсіі не спыняцца.

Лукашэнку у Гаагу!
Свабоду Беларусі!


#МыРазам