Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.
Мы вельмі радыя за тых, хто выйшаў на свабоду, але не забываем пра ўсіх, хто яшчэ не на волі. Свабоднымі павінны быць абсалютна ўсе палітвязьні, і новыя не павінны з’яўляцца толькі таму, што падабайка ці каментар абразілі сіняпалага ці кагосьці з яго кодлы. Свабоду ўсім палітвязьням! Жыве Беларусь!