Офіс Святланы Ціханоўскай заўсёды на сувязі для дапамогі і падтрымкі беларусам

Вольны Захад інфа

Офіс Святланы Ціханоўскай заўсёды на сувязі 

Калі вам патрэбная дапамога, кансультацыя ці вы хочаце падзяліцца ідэяй, праблемай або інфармацыяй — вы можаце бяспечна звяртацца ў Офіс Святланы Ціханоўскай. Офіс — гэта месца, куды можна звярнуцца па падтрымку, дапамогу і адказ у складаных сітуацыях.

Святлана Ціханоўская:
«Я ведаю, як шмат у нас, беларусаў, падставаў для трывогі і нявызначанасці. Таму вельмі важна не заставацца з гэтым сам-насам. Калі вам патрэбная падтрымка, калі вы не ведаеце, куды звярнуцца, або хочаце, каб ваш голас быў пачуты — заўсёды пішыце і звяртайцеся. Мы тут, каб дапамагчы і быць разам».


Як можна звязацца з Офісам?
– праз старонку з асноўнымі кантактамі;
– далучыцца да асабістых размоваў са Святланай Ціханоўскай;
– пакінуць зварот да Офіса праз спецыяльную форму;
– звярнуцца па пытаннях інтэрв’ю і супрацоўніцтва са СМІ да прэс-службы;
накіраваць афіцыйныя запрашэнні і дыпламатычныя прапановы;
– падпісацца на рассылку пра навіны і мерапрыемствы;
– пакінуць ананімны зварот у фармаце Black Box — бяспечна і канфідэнцыяльна.

Каманда Офіса заўсёды адкрытая для дыялогу і супрацоўніцтва. Не заставайцеся сам-насам з праблемамі — мы на сувязі.