Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні запрашае на калядныя службы
Беларуская праваслаўная парафія Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхату ў Вільні запрашае вернікаў на святочныя набажэнствы з нагоды Раства Хрыстовага.
24 снежня адбудзецца святочная вячэрняя літургія. Пачатак — а 21.00. Набажэнства пройдзе па адрасе: Pylimo g. 18, Вільня. Падчас і пасля літургіі хор «Світанак» выканае традыцыйныя калядныя песні.
25 снежня вернікаў чакае святочная літургія, якая пачнецца а 10.30 па адрасе: Bokšto gatvė, 4.
З надыходзячым святам Раства Хрыстовага!