Фільм “Пад шэрым небам” рэжысёркі Мары Тамковіч атрымаў узнагароду ў Італіі.
Стужку, натхнёную рэальнай гісторыяй беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай, назвалі Лепшым еўрапейскім фільмам на фестывалі ў Катаніі.
Кацярына была затрыманая падчас стрыма на Плошчы Перамен, куды беларусы прыйшлі пасля забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года. Журналістку “Белсата” асудзілі на 8 гадоў калоніі. Сёлета 4 гады калоніі прысудзілі Ігару.
Героі фільма Мары Тамковіч, Лена і Ілля, сутыкаюцца з цяжкім выбарам у спробе выжыць і застацца вернымі сабе, бо рэжым поўны рашучасці зламаць іх абодвух.
Рэцэнзія на стужку ад кінакрытыка Тараса Тарналіцкага — тут.