Віктар Бабарыка шосты Дзень народзінаў сустракае за кратаміСёння яму споўнілася 62 гады. Экс-палітвя…

Віктар Бабарыка шосты Дзень народзінаў сустракае за кратамі

Сёння яму споўнілася 62 гады. Экс-палітвязень Ігар Лосік у Facebook распавёў пра здзекі з Віктара Бабарыкі ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

«У адзін дзень у лютым па нас прыйшла папера з упраўленя і мы адначасова заехалі ў ШІЗА па выдуманых прычынах з наступным рэжымам інкамунікада і бясконцымі ПКТ па 6 месяцаў. Калі я да ПКТ адседзеў запар 25 сутак ШІЗА, то над ім здзекаваліся: давалі 5 сутак, адпускалі пераначаваць на атрад, на наступны дзень зноў 5 сутак і так шматкроць. Саджалі з ім абсалютна шалёных і невдекватных людзей. Адна з самых халодных [камер], а люты тады быў жэстачайшы, я, напрыклад, адмарозіў пальцы на нагах. Да яго саджалі аднаго дзеда, які быў у поўным маразме і кідаўся ежай, маляваў на сценах сваімі фекаліямі і наогул не разумеў, дзе ён і хто ён. Ён неўзабаве памёр. Думаю, тыя некалькі ледзяных тыдняў у ШІЗА яго дабілі».


Але Віктар ніколі не губляў духу, усё выносіў “устойліва і з гонарам”, падкрэслівае Лосік.