Вы думаеце, што ў Беларусі закладнікам рэжыму Лукашэнкі з’яўляюцца толькі палітзняволеныя? Гэта не з…

Вы думаеце, што ў Беларусі закладнікам рэжыму Лукашэнкі з’яўляюцца толькі палітзняволеныя? Гэта не зусім так!

Беларускія ўлады, саджаючы ў турмы людзей за палітыку, караюць не толькі канкрэтных людзей, але асуджваюць на рэальныя пакуты і іхных сваякоў. Напрыклад, ці ведаеце вы, што кошт толькі адной перадачы для зняволенага можа даходзіць да 500–700 рублёў? А ці ведаеце, праз колькі прыніжэнняў трэба прайсці, каб гэтую перадачу адправіць у месцы зняволення?

Але калі дабрацца да «няўгодных» беларусаў улады не могуць, то сапраўднымі закладнікамі становяцца сваякі гэтых людзей. Да іх прыходзяць з ператрусамі, садзяць на суткі і таксама адпраўляюць за краты. І ў апошнія пяць гадоў гэтая практыка атрымала шырокае распаўсюджванне.

Мы паспрабавалі палічыць, колькі такіх закладнікаў у Беларусі, і жахнуліся…

Чытайце падрабязнасці ў нашым матэрыяле на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/b87

Краіна закладнікаў

Беларусь за пяць гадоў ператварылася ў краіну, дзе кожны чалавек так ці іначай сутыкнуўся з рэпрэсіямі — або сам, або праз сваякоў і знаёмых.