Беларуска Марыя Жодзік заваявала адзіны мэдаль для Польшчы на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы
Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік, якая пасьля падзей 2020 году выступае за Польшчу, здабыла срэбны мэдаль на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы ў Токіё.
28-гадовая Марыя Жодзік у фінале скачкоў у вышыню пераадолела плянку на рэкордным для сябе ўзроўні 2 мэтры. Гэтую ж вышыню скарыла яшчэ толькі адна скакуха — аўстралійка Нікала Оліслагерс. Паколькі аўстралійка ўзяла яе зь першай спробы, а беларуска — з трэцяй, Оліслагерс стала пераможцай, а Жодзік срэбнай мэдалісткай.
Гэты мэдаль стаў адзіным для зборнай Польшчы на гэтым чэмпіянаце сьвету.
У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Але рэжым Лукашэнкі ў Беларусі ўтрымаўся, і гэта закрыла атлетыцы дарогу ў нацыянальную каманду. Як і шэраг іншых спартоўцаў, яна вымушаная была пакінуць Беларусь.