“Вольны хор” выпусціў новы альбом. Палова твораў — беларуская харавая спадчына, якая захоўвалася ў Скарынаўцы, беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Частка — сучасная музыка на творы беларускіх паэтаў. Сярод іх і тыя, хто быў растраляны падчас рэпрэсій у БССР, і сучаснікі — напрыклад, Сяргей Ціханоўскі.