• Рыдлёўка і лапата — сынонімы ў літаратурнай мове. Але ставяць у печ хлеб толькі на драўлянай лапаце. • Гэ́баль, меншы — гэ́блік • Ад шýфля паходзіць шýфлік (рас. „совок“, але не ў сацыяльна-псыхалягічным значэньні ) • Зáшрубка — ад зашрубаваць. Назад — адшрубаваць. • Абцугí — слова папулярнае ва ўстойлівых выразах: „Зь яго слова абцугáмі ня выцягнеш!“ Агульная назва шарнірных інструмэнтаў. Ёсьць і словы пасатыжы, кусачкі і г.д.