Ужо сёньня: 365 гадоў таму Менск быў вызвалены ад маскоўскай акупацыі, 81 год таму — ад нацысцкайДат…

Ужо сёньня: 365 гадоў таму Менск быў вызвалены ад маскоўскай акупацыі, 81 год таму — ад нацысцкай

Даты дня:
370 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 году, маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. За наступныя пяць гадоў акупацыі горад моцна пацярпеў ад рабаваньняў і амаль спусьцеў.

365 гадоў таму, 3 ліпеня 1660 году, войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.

81 год таму, 3 ліпеня 1944 году, Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі савецкай Чырвонай Арміяй.

Больш падзей 3 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле: https://smarturl.click/6WwxE