З 1 ліпеня пачала працу Аб’яднаная бальнічная каса (VLK), у якую ўвайшлі пяць тэрытарыяльных аддзяленняў: Віленскае, Ковенскае, Клайпедскае, Шаўляйскае і Панявежскае.
Усе іх функцыі, правы і абавязкі перададзеныя VLK – цяпер гэта адзіная ўстанова, якая адмініструе абавязковае медыцынскае страхаванне ў Літве.
Рэарганізацыя накіравана на абнаўленне сістэм, уніфікацыю адміністравання, зніжэнне нагрузкі на медустановы і партнёраў, узмацненне кантролю і больш эфектыўнае выкарыстанне сродкаў Фонду абавязковага медстрахавання (PSDF).