Суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты” – да Дня салідарнасці з палітвязнямі.
Дарагія нашы героі! Кожны дзень мы думаем пра тое, як вярнуць вам волю. Вы не адны. Ваш боль – наш боль. Ваша надзея – наша надзея.
Мы верым: Беларусь абавязкова стане вольнай. Дзякуй вам за вашу стойкасць!
Свабода слова, сумленне і мірны супраціў – гэта не злачынства. Гэта права кожнага чалавека.
Заклікаем міжнародную супольнасць, арганізацыі і ўсіх сумленных людзей працягваць ціск на рэжым і дамагацца справядлівасці. Пакуль у турмах сядзяць невінаватыя – ніхто з нас не вольны.