Сёння, 22 сакавіка, беларусы Вільні сабраліся на могілках Росы, каля помніка паўстанцам, каб ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў – тых, хто змагаўся за свабоду і годнасць нашага народа.
Іх ахвяра не была дарэмнай: памяць пра герояў жыве ў сэрцах беларусаў і натхняе нас працягваць іх справу.
– Каго любіш? – Люблю Беларусь! – То ўзаемна!
Мы памятаем. Мы працягваем. Беларусь будзе вольнай!