Сёння, 22 сакавіка, у дзень казні Кастуся Каліноўскага, беларусы Вільні сабраліся на месцы, дзе скон…

Сёння, 22 сакавіка, у дзень казні Кастуся Каліноўскага, беларусы Вільні сабраліся на месцы, дзе скончылася яго жыццё — ля памятнага крыжа на Лукішскай плошчы, каб аддаць даніну памяці тым, хто змагаўся за свабоду і годнасць нашага народа.

Іх ахвяра не была дарэмнай: памяць пра герояў жыве ў сэрцах беларусаў і натхняе нас працягваць іх справу.

– Каго любіш?
– Люблю Беларусь!
– То ўзаемна!




Мы памятаем. Мы працягваем. Беларусь будзе вольнай!