«Няма сэнсу чакаць з мора пагоды: трэба рабіць тое, што ў нашых сілах, каб разам працягваць барацьбу»
26 студзеня 2025 года ў Беларусі адбудуцца так званыя «выбары» #бязвыбары2025, мэтай якіх з’яўляецца не сумленнае волевыяўленне грамадзянаў, а чарговая спроба Лукашэнкі незаконна ўзурпаваць уладу і абвясціць сябе «перавыбраным».
«Сумленныя людзі» падрыхтавалі відэаролік, у якім дэмакратычныя сілы тлумачаць, у чым заключаецца ўвесь фарс рэжымнай «кампаніі» і прапануюць магчымыя шляхі рэагавання на яе:
У выбарчых бюлетэнях 26 студзеня 2025 года апынуцца выключна кандыдаты, лаяльныя рэжыму Лукашэнкі. Яны не маюць ні рэальнай падтрымкі народа, ні палітычнай легітымнасці.
На выбарчых участках не будуць лічыць ні галасы, ні колькасць людзей, якія ўвогуле прыйшлі на гэтае мерапрыемства. Лукашэнка, як заўсёды, намалюе сабе тую лічбу, якую захоча.
Ужо на этапе збору подпісаў зафіксаваныя парушэнні, якія адбыліся ў ходзе рэжымнай кампаніі «бязвыбары».
Чаму прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прапануюць ставіць галачку ў графе «супраць усіх» у выпадках, калі вас будуць прымушаць прыходзіць на выбарчыя ўчасткі?
Пра ўсё гэта падрабязна – у самым відэа. Нашая краіна вартая сумленнай і дэмакратычнай будучыні, а не фальсіфікацыяў і маніпуляцыяў.