Зварот да Народа і Прэзідэнта СакартвеллоПаважаны спадар Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з …

Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвелло

Паважаны спадар Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвелло!

Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Ваша рашучасць абараняць суверэнітэт і імкненне стаць часткай еўрапейскай сям’і натхняюць нас, бо мы таксама змагаемся за вызваленне нашай радзімы ад аўтарытарызму і чужога ўплыву.

Ваша сіла духу з’яўляецца прыкладам для ўсіх, хто імкнецца да светлай будучыні.

Сёння, калі над нашымі краінамі навісла пагроза з боку тых, хто хоча знішчыць свабоду, мы заклікаем аб’яднацца ў барацьбе супраць дыктатуры і імперыялізму. Разам мы можам пабудаваць свет, дзе будуць паважацца правы чалавека, нацыянальная ідэнтычнасць і імкненне да незалежнасці.

Мы, беларусы, высока цэнім культурную спадчыну Сакартвелло і натхняемся вашай рашучасцю ісці сваім, незалежным шляхам. Мы ўпэўненыя, што разам мы здолеем пераадолець усе цяжкасці, каб нашы дзеці жылі ў свеце, дзе пануюць дэмакратыя, справядлівасць і сяброўства народаў.

Жыве Беларусь! გაუმარჯოს თავისუფლებას!

З павагай, ПалітРада Міжнароднай Супольнасці Вольнай Серабранкі

Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert