Палеская ластаўка 20 лістапада 1948 — нарадзілася Яўгенія Янішчыц (в. Рудка, Пінскі раён) — беларуск…

Палеская ластаўка

20 лістапада 1948 — нарадзілася Яўгенія Янішчыц (в. Рудка, Пінскі раён) — беларуская паэтка.

“Палескай ластаўкай” Яўгенію Янішчыц паэтычна назваў Генадзь Бураўкін. Яна сапраўды выклікала такое ўражаньне – імклівая, уражлівая, узнёслая.

Яе паэзія — гэта надлом, адчай, сум і разам з тым спадзяваньне вырвацца з палону смутнаглядзтва.

Яе гераіні, ці то зусім маладзенькая дзяўчынка, якая толькі пачынае складаць вершы, ці нью-ёркская алькагалічка — роднасныя ў сваёй безабароннасьці і з аднолькава трагічнай накіраванасьцю рушаць да свайго трагічнага фіналу.

Яе адзінота па сваёй эмацыйнай вастрыні тоесная адзіноце Ван Гога, а ў яе экспрэсіўна-набалелай паэзіі адчуваецца блізкая гэтаму вялікаму галяндцу асуджанасьць на хуткі, трагічны фінал.

Чытайма поўнасьцю 20 нечаканых фактаў пра Я. Янішчыц

Вершы і паэмы Яўгеніі Янішчыць можна чытаць на “Палічцы”.

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.


Яўгенія Янішчыц, “Ты пакліч мяне. Пазаві…”

@supermova #мова #паэтка #янішчыц