Cross Culture Programme для прафесіяналаў і прафесіяналак, а таксама валанцёраў і валанцёрак ад 23 гадоў
Праграма прапануе работу ў арганізацыях Германіі і іншых краін-партнёраў на працягу 2-3 месяцаў. Пасля атрымання стыпендыі вас размяркуюць на месца, што будзе адпавядаць досведу і сферы інтарэсаў, альбо вы зможаце запрапанаваць свой варыянт.
IFA забяспечвае штомесячную стыпендыю 650 еўра, а таксама пакрывае выдаткі на авіяквіткі, пражыванне, месячны квіток на грамадскі транспарт у межах горада, медыцынскае страхаванне і візавыя зборы. Абяцаюць удзел у міжкультурных варкшопах, нетворкінг-івентах і прафесійных сустрэчах.
Па спасылцы можна запоўніць форму, каб даведацца ці пасуе табе праграма і перайсці да падачы заяўкі.
Дэдлайн: 5 снежня 2024