#dissidentby 9 лістапада па ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень супраць фашызму, расізму і антысемітызму.
У гэты дзень у 1938 годзе гітлераўцы зладзілі першую масавую гвалтоўную акцыю супраць габрэяў Германіі, якая атрымала назву “хрустальная ноч”.
Чаму гэта актуальна для беларусаў і беларусак? Найперш таму, што сучасны рэжым у Беларусі набыў усе рысы фашыстоўскай улады і, абапіраючыся выключна на гвалт паслухмяных сілавікоў-паліцаяў, чыніць беззаконне. Усё сучаснае палітычнае і сацыяльнае жыццё ў краіне ператварылася ў маштабны канвеер тэрору супраць нязгодных з несправядлівасцю з адной толькі мэтай — захаваць уладу лукашэнкі.
У гісторыі мы не першыя і, на жаль, не адзіныя, хто перажывае такія цёмныя часы. Але гэта не азначае, што нам варта забыцца на светлыя ідэалы дабрыні і справядлівасці, правы чалавека.
І не кажы пра яго дабрыню І не кажы мне пра тое, што ён любіць cвабоду. Я бачыў вочы яго Іх цяжка любіць. А твая любоў, гэта жах! Так жахліва патрапіць у лік незаўгодных. Ты ведаеш, ён можа прагнаць, Ён можа забіць.